Главная О школе Одно окно Лето-2017 Воспитательная работа
Детские организации График работы объединений по интересам Объединения по интересам и спортивные секции в субботу МЧС информирует
«В центре внимания – дети!» Вода ошибок не прощает! (+видео) Безопасное лето Ваших детей ГАИ информирует Законы дороги для велосипедиста Правила дорожного движения для школьника «За безопасность вместе» Правила безопасности на водоемах ПЕРВАЯ МЕДИЦИНСКАЯ ПОМОЩЬ ПРИ ОТМОРОЖЕНИИ Как сделать школьные каникулы безопасными? (+6 ВИДЕО) Задумайся о безопасности Пиротехника (+ВИДЕО) Что делать, если разбился градусник? Опасность зимнего льда (+ВИДЕО) «Безопасный Новый год!» «Гордимся, что научили» Если случился пожар? НЕ ПРОЖИГАЙ СВОЮ ЖИЗНЬ! Исправность электроприборов. Будьте осторожны! Защити жизнь и свое имущество Памятка для родителей перед каникулами от МЧС МЧС Республики Беларусь информирует МЧС Беларуси: Помощь рядом Не оставляйте ни на минуту! ПРАВИЛА ПОВЕДЕНИЯ НА ВОДЕ Сжигать сухую траву – опасно! Памятка о безопасности на водоёмах в летний период Осторожно! Тонкий лед!
Выпускнику-2017
Образовательный процесс Родителям Библиотека


Breadcrumbs


Поиск по сайту



Время, погода, дата


 
Витебск °C
  22.09.2017 Wetter Ostsee

Вход/Регистрация




“Чытаем па-беларуску разам з velcom”

6 красавіка ў школе №46 для вучняў трэціх класаў адбыліся незвычайныя заняткі “Чытаем па-беларуску разам з velcom”. Каля 250 малодшых школьнікаў наведалі нестандартны ўрок. Настаўнікам для нашых вучняў стаў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі.

Пісьменнік насычыў наш працоўны чацвер светам яднання з роднай мовай. Даў магчымасць пазнаёміцца з легендай – ужо 38 год Уладзімір Сцяпанавіч займае пасаду галоўнага рэдактара “Вясёлкі”, піша пра дзяцей і для дзяцей. На яго творах ужо вырасла не адно пакаленне маленькіх чытачоў. Дарэчы, 20 красавіка споўніцца 60 год з дня першага выхаду ў свет часопіса “Вясёлка”. 

Сустрэча атрымалася сапраўды яркай і запамінальнай. Фармат урока прадугледжваў гульні, загадкі, творчасць – усё, што трэба, каб у раннім узросце прыцягнуць увагу маленькіх дзяцей і ў даступнай форме растлумачыць важнасць беларускай мовы і літаратуры.

На жаль, шмат часу беларуская мова не магла фарміравацца паўнавартасна. І прыемна, што зараз беларускамоўнае выданне для дзяцей “Вясёлка” і сацыяльна-адукацыйны праект “Чытаем па-беларуску з velcom” адраджаюць нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў, расказваюць школьнікам пра культуру і літаратурную спадчыну нашай краіны.

 Уладзімір Сцяпанавіч лічыць, што важна ўдзельнічаць у такім праекце і адчуваць сябе патрэбным. На незвычайным уроку настаўнік не ацэньваў дзяцей, а прасіў, каб тыя ацанілі яго. Гэта іх вельмі падбадзёрыла і захапіла. А невялікія падарункі і часопісы за подпісам галоўнага рэдактара пакінулі добрыя ўспаміны ў сэрцах вучняў. У такім фармаце атрымаўся па-сапраўднаму прадуктыўны дыялог пра мову і літаратуру.

Уладзіміру Сцяпанавічу праект даў магчымасць сустрэцца з дзецьмі, тымі, для каго і пішуцца яго творы. Адшукаць правільны шлях да чытача заўсёды нялёгка, а часам і ўвогуле складана. Але ў нашага госця атрымалася, бо праз непасрэднае знаёмства з дзіцячым светам, расказы пра рэальных і нерэальных герояў сваіх твораў была наладжана адваротная сувязь з цэлым залам дзіцячых вачэй.

У канцы ўрока вучні, як і прадугледжваюць сапраўдныя заняткі, атрымалі дамашняе заданне – скласці сшытак гісторыі сваёй сям’і. Хто ведае, можа, з запісаў маміных казак, татавых прымавак, гісторый дзядулі і, напрыклад, песен бабулі пачнецца шлях у дзіцячую літаратуру будучага пісьменніка, які пакуль што вучыцца толькі ў трэцім класе і нават пра гэта не думае…

 Вялікі дзякуй Уладзіміру Сцяпанавічу за сустрэчу і яркія моманты!

Жадаем Вам плённай працы і ўдзячных чытачоў!