Главная О школе Одно окно Лето-2017 Воспитательная работа
Детские организации График работы объединений по интересам Объединения по интересам и спортивные секции в субботу МЧС информирует
«В центре внимания – дети!» Вода ошибок не прощает! (+видео) Безопасное лето Ваших детей ГАИ информирует Законы дороги для велосипедиста Правила дорожного движения для школьника «За безопасность вместе» Правила безопасности на водоемах ПЕРВАЯ МЕДИЦИНСКАЯ ПОМОЩЬ ПРИ ОТМОРОЖЕНИИ Как сделать школьные каникулы безопасными? (+6 ВИДЕО) Задумайся о безопасности Пиротехника (+ВИДЕО) Что делать, если разбился градусник? Опасность зимнего льда (+ВИДЕО) «Безопасный Новый год!» «Гордимся, что научили» Если случился пожар? НЕ ПРОЖИГАЙ СВОЮ ЖИЗНЬ! Исправность электроприборов. Будьте осторожны! Защити жизнь и свое имущество Памятка для родителей перед каникулами от МЧС МЧС Республики Беларусь информирует МЧС Беларуси: Помощь рядом Не оставляйте ни на минуту! ПРАВИЛА ПОВЕДЕНИЯ НА ВОДЕ Сжигать сухую траву – опасно! Памятка о безопасности на водоёмах в летний период Осторожно! Тонкий лед!
Выпускнику-2017
Образовательный процесс Родителям Библиотека


Breadcrumbs


Поиск по сайту



Время, погода, дата


 
Витебск °C
  22.09.2017 Wetter Ostsee

Вход/Регистрация




Спявайце, сябры!

Школа заўсёды моцная сваімі традыцыямі. Бо менавіта традыцыі з’яўляюцца той магутнай сілай, якая яднае людзей рознага ўзросту, дапамагае далучыцца да прыгожага, дазваляе развіваць таленты.

Фестываль беларускай песні “Спявайце, сябры!” – сталая і цікавая традыцыя нашай школы. Вось ужо чацвёрты раз віталі вядучыя ўдзельнікаў фестывалю беларускай песні са сцэны. 

Вось ужо чацвёрты раз наша школа гасцінна расчыняла дзверы для тых, хто верыць у непераможную сілу мастацтва і чароўнага беларускага слова. У гэтым годзе фестываль расшырыў сваё межы, запрасіўшы на свята песні ўдзельнікаў з ДУА “Гімназія №5 г. Віцебска”. 

Змагаліся за перамогу выканаўцы трох узроставых груп: вучні 1-4 класаў, вучні 5-7 класаў, вучні 8-11 класаў. Прыемным сюрпрызам стаў той факт, што ўсе ўдзельнікі фестывалю атрымалі Сертыфікат на 10 балаў па беларускай мове ці беларускай літаратуры, якім можна будзе пакарыстацца адзін раз, але на сваю карысць. 

Праграма фестывалю, як заўсёды, была разнастайнай. Са сцэны гучалі і беларускія народныя песні, і сучасныя. Усіх гледачоў пакарыла выступленне вучаніцы 5 “Б” класа Пашкевіч Паліны, якая выканала песню “Купалінка”. Пранікліва, на высокім выканаўчым узроўні праспявала яна ўсім знаёмую і такую шчымліва-лірычную песню, за якую атрымала “Гран-пры”. 

Вельмі спадабалася выступленне самых маленькіх удзельнікаў. Заслужанае першае месца заняла вучаніца 4 “Ж” класа Разаева Ангеліна з песняй “Маленства край”. 

Але і астатнія выканаўцы, Грышанава Марыя, Швяцова Марыя і Паўлоўская Ксенія, прадэманстравалі высокі ўзровень вакалу, сцэнічнай культуры і артыстызму. А яшчэ – абаяльнасць і шчырасць. 

Цікавым нумарам стала выступленне вучаніцы 6 “А” класа Балло Лады з песняй “Сокал”. Добрае выканаўчае майстэрства падтрымлівалася танцавальнай пастаноўкай, якую прыдумалі і ажыццявілі дзяўчаты-аднакласніцы. 

Чыстым гучаннем і бездакорным выкананнем пакарыла ўсіх вучаніца 7 “І” класа Стрэльчанка Ксенія, якая выканала песню на словы Максіма Багдановіча “Па-над белым пухам вішняў”. Абаяльна, пранікліва выступілі і Бандарэвіч Марыя (6 “Ж”) з песняй “Васільковае неба”, Шотава Мілана (6 “В”) з песняй “Завіруха”, Рудзеня Ульяна (7 “І”) з песняй “Мая Беларусь” і многія іншыя. 

Выступленне старэйшай групы было арыгінальным і вельмі цікавым. Запамінальным нумарам стала выступленне Сапегі Ангеліны, вучаніцы 10 “Б” класа, з песняй “Зязюля”. Высокія вакальныя даныя, артыстызм і сцэнічнасць не пакінулі раўнадушнымі нікога з гледачоў. 

Добрымі нумарамі сталі і выступленні вучаніц 9 “Д” класа Шуваевай Лізаветы і Шчукінай Паліны з кампазіцыяй “Вясна”, Трашчовай Анастасіі (8 “З”) з песняй “Ведаеш”, дуэта “Анёлы” (9 “А”) з песняй “Новы дзень”. 

Але, напэўна, самым яркім было выступленне вучаніцы 8 “Е” класа Багдановіч Дар’і з песняй “Гэта маё жыццё”. Сама мастацкая ідэя, сцэнічны вобраз сталі запамінальнымі, захапілі гледачоў сваёй арыгінальнасцю і харызмай. 

На працягу ўсяго мерапрыемства залу перапаўняў мацнейшы эмацыянальны накал. Прыемна было адчуваць, з якой шчырасцю і праніклівасцю выконвалі свае песні ўдзельнікі фестывалю, а ўдзячны глядач дарыў апладысменты кожнай музычнай кампазіцыі. 

Ад усёй душы дзякую ўсіх выкалістаў, што прынялі ўдзел у чацвёртым фестывалі беларускай песні, жадаю творчых поспехаў, новых цудоўных пастановак, якія так неабходны нам усім!

Спявайце, сябры! 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Галіна Валер’еўна Чыкун