Главная О школе Одно окно ДОЛ Воспитательная работа Образовательный процесс Родителям Библиотека


Breadcrumbs


Пошук па сайце



Час, надвор'е, дата


 
Віцебск °C
  20.11.2018 Wetter Ostsee


ДУА "Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска"

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска" пачала сваю дзейнасць 1 верасня 2010 года на падставе рашэння Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 30 жніўня 2010 г. № 1292 "Аб зацвярджэнні акта прыёмачнай камісіі па прыёмцы ў эксплуатацыю закончанага будаўніцтвам аб'екта".

Першага верасня 2010 года да навучання ў школе прыступілі 1145 вучняў, быў сфарміраваны 51 клас-камплект. На сённяшні дзень у школе навучаецца 2100 вучняў у 81 класе.

Для арганізацыі адукацыйнага працэсу і пазакласнай работы ў школе маецца: 33 навучальныя кабінеты, 4 кабінеты інфарматыкі, кабінет кулінарыі, кабінет апрацоўкі тканін, камбінаваная майстэрня па апрацоўцы дрэва і металу, 2 лінгафонныя кабінеты, кабінет музыкі, кабінет выяўленчага мастацтва, 2 кабінеты фізікі, кабінет хіміі, кабінет біялогіі, 5 пакояў адпачынку і гульні для навучэнцаў 1-х класаў, актавая зала на 280 месцаў, канферэнц-зала на 60 месцаў, бібліятэка, 2 спартыўныя залы, трэнажорная зала, цір на 25 метраў, кабінеты гуртковай працы, зала харэаграфіі, кабінет педагога-арганізатара, кабінет педагога сацыяльнага, кабінет педагога-псіхолага, 2 абедзенных залы на 300 месцаў кожны, школьнае кафэ на 40 месцаў, школьны стадыён (на тэрыторыі якога размешчаны спартыўныя і гульнявыя комплексы, пляцоўкі для хакея, міні-футбола, бадмінтона, валейбола і баскетбола, тэнісны корт, а таксама паласа перашкод), пляцоўка па вывучэнню ПДР, гульнявая пляцоўка для малодшых школьнікаў.

Асаблівую ўвагу школа надае здароўю навучэнцаў. Абсталяваны кабінеты стаматолага, педыятра, працэдурны, створаны ўмовы для навучання дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Адкрыты пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі для 117 вучняў школы, дзе працуюць вопытныя настаўнікі-дэфектолагі. Для вучняў 1-4 класаў устаноўлены парты Пастаўскай мэблевай фабрыкі, якія могуць не толькі «расці» разам з дзецьмі, але і маюць нахіл верхняга вечка ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі. У вялікай спартыўнай зале змантаваны трыбуны на 100 гледачоў, устаноўлена электроннае табло. Спартыўныя залы, трэнажорная зала, зала харэаграфіі маюць раздявалкі з душавымі пакоямі. Школа цалкам укамплектавана спартыўным абсталяваннем і інвентаром.

У школе арганізавана работа 44 гурткоў і 7 спартыўных секцый, у якіх займаюцца 612 навучэнцаў школы. Танцавальны калектыў школы «Непаседы» - пераможца і прызёр конкурсаў і фестываляў рознага ўзроўню.

З мэтай стварэння ўмоў для развіцця дзяцей, іх пазнавальных інтарэсаў, творчых здольнасцяў у бібліятэцы для наведвальнікаў прадугледжаны камп'ютары, на якіх устаноўлены электронныя сродкі навучання, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, ёсць выхад у інтэрнэт.

У школе арганізавана 349 факультатыўных заняткаў па наступных напрамках: прадметны, музычны, харэаграфічны, спартыўны, патрыятычны, мастацка-эстэтычны. Факультатыўнымі заняткамі ахоплена 100% навучэнцаў.

У 2018/2019 навучальным годзе ў школе адкрыты наступныя профільныя класы:

  • X клас з вывучэннем хіміі і матэматыкі, гісторыі Беларусі і грамадазнаўства на павышаным узроўні;
  • X клас з вывучэннем матэматыкі і фізікі, хіміі і біялогіі на павышаным узроўні;
  • X клас з вывучэннем рускай мовы і англійскай мовы на павышаным узроўні.

Працягваюць функцыянаваць профільныя класы:

  • XI клас з вывучэннем рускай мовы і англійскай мовы, хіміі і біялогіі на павышаным узроўні;
  • XI клас з вывучэннем фізікі і матэматыкі, гісторыі Беларусі і грамадазнаўства на павышаным узроўні.

Для ўключэння вучняў у розныя віды сацыяльна-актыўнай дзейнасці ў школе арганізавана работа дзіцячых рухаў: БРПА - 1716 навучэнцаў, БРСМ - 111 навучэнцаў.

Педагагічны калектыў школы складае 185 чалавек: 98% педагагічных работнікаў маюць вышэйшую адукацыю; 63% педагогаў маюць першую і вышэйшую кваліфікацыйныя катэгорыі. Сярэдні ўзрост членаў педагагічнага калектыву - 37 гадоў.

Школа цесна супрацоўнічае з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М. Машэрава, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам, Інстытутам развіцця адукацыі.

Сярэдняя школа № 46 - гэта не толькі адукацыйны, але і спартыўна-культурны цэнтр мікрараёна Білева. Закладзена добрая традыцыя правядзення фізкультурна-аздараўленчых святаў не толькі для навучэнцаў школы, але і для жыхароў мікрараёна.

За восем гадоў працы школы 189 навучэнцаў сталі прызёрамі II этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Па матэматыцы - 10 дыпломаў, па працоўным навучанні - 42, па фізіцы - 11, па рускай мове - 8, па інфарматыцы - 5, па беларускай мове - 4, па іспанскай мове - 2, па англійскай мове - 5, па геаграфіі - 9, па гісторыі - 8, па біялогіі - 45, па хіміі - 25, па астраноміі - 8, па грамадазнаўстве - 4.

Прызёры III этапа рэспубліканскай алімпіяды:

  • па хіміі: дыплом III ступені - Краўчанка Раман (2013/2014 навучальны год);
  • па біялогіі: дыпломы III ступені - Куцішчава Маргарыта, Кажан Марыя (2014/2015 навучальны год);
  • па астраноміі: дыплом III ступені - Галкін Максім (2014/2015 навучальны год);
  • па працоўным навучанні: дыплом III ступені - Календа Ксенія (2014/2015 навучальны год);
  • па астраноміі: дыплом II ступені - Багіраў Руслан (2015/2016 навучальны год);
  • па біялогіі: дыплом II ступені - Кажан Марыя (2015/2016 навучальны год);
  • па біялогіі: дыплом II ступені - Гайдукоў Уладзімір (2016/2017 навучальны год);
  • па біялогіі: дыплом I ступені - Гайдукоў Уладзімір (2017/2018 навучальны год);
  • па біялогіі: дыплом II ступені - Юдаеў Максім (2017/2018 навучальны год);
  • па працоўным навучанні: дыплом II ступені - Гардзеева Кацярына (2017/2018 навучальны год).

 Гонар школы - прызёры IV этапа рэспубліканскай алімпіяды:

  • па біялогіі: дыплом III ступені - Гайдукоў Уладзімір (2017/2018 навучальны год);
  • па працоўным навучанні: дыплом III ступені - Гардзеева Кацярына (2017/2018 навучальны год).

Навучэнцы школы актыўна займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю і дэманструюць высокія вынікі:

  • Конкурс навуковых праектаў «Першы крок у навуку» Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА": дыплом I ступені - Ляшчова Маргарыта (2015/2016 навучальны год).
  • Абласны конкурс даследчых работ і праектаў навучэнцаў 5-8-х класаў «Я пазнаю свет»: дыплом I ступені - Данчанка Расціслаў (2016/2017 навучальны год), дыплом I ступені - Барадзіна Анхеліка (2016/2017 навучальны год).
  • XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў і студэнтаў «Моладзь і інаватыка»: дыплом II ступені - Квіліс Дар'я, Дзямешчанка Алена (2017/2018 навучальны год).
  • Адкрытая гарадская навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя «Задзвiнскiя чытаннi»: дыплом II ступені - Мурадава Анастасія (2017/2018 навучальны год).
  • Адкрыты раённы конкурс "Мая дарога - быць педагогам!»: дыплом I ступені - Пыльскі Яраслаў (2017/2018 навучальны год).
  • Абласны конкурс навуковых біёлага-экалагічных работ: дыплом II ступені - Дарожкін Дзмітрый (2017/2018 навучальны год).
  • Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў «Я ў свеце творчасці": дыплом II ступені - Ляшчова Маргарыта (2017/2018 навучальны год).
  • Абласны этап рэспубліканскага конкурсу распрацоўнікаў кампутарных гульняў патрыятычнай скіраванасці «Патрыёт.by»: дыплом II ступені - Данчанка Расціслаў (2017/2018 навучальны год).

Акрамя гэтага навучэнцы школы штогод заваёўваюць дыпломы на раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях па розных напрамках.