Главная О школе Одно окно ДОЛ Воспитательная работа Образовательный процесс Родителям Библиотека


Breadcrumbs


Поиск по сайту



Время, погода, дата


 
Витебск °C
  21.11.2017 Wetter Ostsee

Вход/Регистрация




Мая Радзіма - Беларусь

Рэспубліка Беларусь

 

Рэспубліка Беларусь размешчана ва ўсходняй частцы Еўропы. На Захадзе з ёй мяжуе Польшча, на паўночным захадзе - Літва, на поўначы - Латвія, на паўночным усходзе і ўсходзе - Расія, на поўдні - Украіна.

Беларусь складаецца з шасці абласцей: Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай.

Сталіца Беларусі - горад Мінск, які з'яўляецца найбуйнейшым палітычным, эканамічным, навуковым і культурным цэнтрам рэспублікі.

Тэрыторыя Беларусі складае 207,6 тыс. кв. км. Працягласць з захаду на ўсход - 650 км, з поўначы на поўдзень - 560 км. Паводле памеру тэрыторыі Беларусь большая, чым Бельгія, Партугалія, Нідэрланды, Чэхія, Грэцыя, Аўстрыя.

На тэрыторыі Беларусі жывуць прадстаўнікі больш чым 100 нацыянальнасцяў. Большасць насельніцтва - прадстаўнікі карэннай беларускай нацыі, яны складаюць большую частку насельніцтва. Акрамя беларусаў, у рэспубліцы жыве значная колькасць рускіх, палякаў, украінцаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.

Кліматычныя ўмовы спрыяльныя для вырошчвання асноўных зерневых культур, гародніны, пладовых дрэваў і кустоў і асабліва для культывацыі бульбы і льну.

У Беларусі больш за 20 тысяч рэчак і ручаёў і прыблізна 11 тысяч азёраў. Самае вялікае возера – Нарач.

Прыроднае расліннае покрыва Беларусі займае прыблізна 70% тэрыторыі рэспублікі. У лясах Беларусі растуць у асноўным каштоўныя пароды дрэў: сасна, елка, дуб, бяроза, асіна, вольха. Больш за 200 відаў раслін ахоўваецца дзяржавай.

Важнае гаспадарчае значэнне маюць наступныя віды жывёл - лісіца, куніца, заяц, выдра, тхор, гарнастай, а таксама лось і дзік. Больш за 180 відаў жывёл ахоўваецца дзяржавай. 

У Беларусі ёсць 3 Нацыянальныя паркі: "Белавежская пушча", "Браслаўскія азёры" і "Нарачанскі”.