Главная О школе Одно окно ДОЛ Воспитательная работа Образовательный процесс Родителям Библиотека


Breadcrumbs


Время, дата


 
  18.04.2019 Wetter Ostsee


Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

Падведзены вынікі раённага этапу конкурса навукова-даследчых работ "Тапаніміка роднага краю" і конкурса фотаздымкаў "Мая чароўная Беларусь" у межах акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся". Сярод пераможцаў вучні нашай школы.

 

У намінацыі "Беларусь сінявокая" конкурса фотаздымкаў "Мая чароўная Беларусь" першае месца атрымаў Ісакоўскі Максім (7 "Ж" клас). Работа "Родны мой горад, любоў мая…"

 

У намінацыі “Дзівоснае побач” конкурса фотаздымкаў "Мая чароўная Беларусь" першае месца атрымала Бандарэвіч Марыя (7"Ж" клас). Работа “Дайце жыць майму аленю пад галінкай дабрыні”. 

 

У намінацыі “…І перанесціся ў далёкае мінулае” конкурса фотаздымкаў "Мая чароўная Беларусь" першае месца атрымаў Камароў Антон (7"Ж" клас). Работа “Божа! Адвядзі ад Беларусі здраду, вераломства і вайну” (касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў г.п.Відзы). 

 

У намінацыі “Беларусь ў фармаце 3D" конкурса фотаздымкаў "Мая чароўная Беларусь" першае месца атрымала Жукоўская Ангелина. Работа "Віцебск - месца, дзе душа ўзлятае да сонца".

 

У конкурсе навукова-даследчых работ "Тапаніміка роднага краю", які таксама праводзіўся ў межах акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся", удзельнічала Ачапоўская Настасся, вучаніца 11 “Б” класа (кіраўнікі: Ачапоўская К.А., Барысевіч А.В.). Даследаванне было адзначана дыпломам І ступені.

 

Віншуем вучняў з перамогамі і жадаем поспехаў на наступным этапе!!!