Главная О школе Одно окно Лето-2019 Воспитательная работа Образовательный процесс Родителям Библиотека


Breadcrumbs


Время, дата


 
  21.07.2019 Wetter Ostsee


Прыгожае свята беларускага слова і музыкі (34 ФОТА)

З мэтай папулярызацыі роднай мовы ў нашай школе ўжо які год праводзіцца Беларускі фестываль – прыгожае свята беларускага слова і музыкі.

У гэтым навучальным годзе настаўнікі беларускай мовы і літаратуры правялі яго ў два этапы: 27 студзеня прайшоў паэтычны конкурс “Гавары са мной па-беларуску”, 10 лютага – песенны конкурс “Спявайце, сябры!”

Паэтычны конкурс аказаўся масавым і вельмі цікавым. Сорак восем канкурсантаў (вучні 5-11 класаў) спрабавалі раскрыць артыстычныя здольнасці, пазнаёміць са сваім уласным чытацкім густам, перадаць усю глыбіню паэтычных твораў.

Вершы патрыятычнай тэматыкі і байкі, філасофскія споведзі і лепшыя ўзоры любоўнай лірыкі – вось разнастайная палітра паэтычных твораў, што гучалі са сцэны.

Бясспрэчным пераможцам паэтычнага конкурсу “Гавары са мной па-беларуску” стала вучаніца 8 “І” класа Анхеліка Барадзіна, якая атрымала “Гран-пры” за цудоўнае выкананне байкі Кандрата Крапівы “Шляхі да ісціны”.

Прызавыя месцы атрымалі многія канкурсанты, бо іх чытанне было высока ацэнена членамі журы. Некаторыя выступленні нагадвалі сапраўдныя тэатралізаваныя пастаноўкі. Лепшымі сярод выступоўцаў сталі:

  • Шчукіна Паліна з вершам А. Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым”

  • Ляшчова Маргарыт а з вершам Л. Геніюш “Жаночы клопат”

 

  • Дарожкін Дзмітрый з верша м А. Вольскага “Дзедаў госць”

  • Казачонак Лізавета з байкай У. Корбана “Малады салавей”

Песенны конкурс “Спявайце, сябры!” заўсёды выклікаў цікавасць як у вучняў нашай школы, так і ў іх бацькоў і настаўнікаў. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. Дваццаць шэсць удзельнікаў змагаліся за прызавыя месцы песеннага конкурсу, дэманструючы свае вакальныя здольнасці, творчасць і харызматычнасць.

“Гран-пры” заслужана атрымала вучаніца 9 “Е” класа Багдановіч Дар’я за выкананне песні “Па-над зорамі”.

Сярод першай узроставай групы, вучняў 1-4 класаў, прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

 

  • Швяцова Марыя (2 “А”) і Грышанава Марыя (3 “Б”) – дыпломы 1 ступені

  • Кавалёва Аліса (3 “А”) – дыплом 2 ступені

  • Паўлоўская Ксенія (4 “А”)і Сенчанка Паліна (2”А”) – дыпломы 3 ступені

Многія ўдзельнікі другой узроставай групы, вучні 5-7 класаў, прадэманстравалі высокую запатрабавальнасць да выканання сваёй музычнай кампазіцыі. Пераможцамі гэтай узроставай групы сталі:

  • Пашкевіч Паліна (6 “Б”), Бандарэвіч Марыя (7 “Ж”) – дыпломы 1 ступені

  • Сцепаненка Дар’я (5 “І”) – дыплом 2 ступені

  • Балло Лада (7 “А”), Разаева Ангеліна (5 “З”) – дыпломы 3 ступені 

Амаль усе ўдзельнікі трэцяй узроставай групы, вучні 8 – 11 класаў, паспрабавалі расшырыць жанравыя межы песень, выконваючы на конкурсе рок-кампазіцыі, пост-фанк ці фольк-праекты. Пераможцамі старэйшай узроставай групы сталі:

  • Шчукіна Паліна, Зямко Кацярына, Шуваева Лізавета (10 “Б”) – дыплом  1 ступені

  • Стрэльчанка Ксенія (8 “І”), Сапега Ангеліна (11 “Б”) – дыпломы 3 ступені

На жаль, “Беларускі фестываль-2018” завяршыўся і падзведзены вынікі. Але мы спадзяемся, што і ўдзельнікі, іх бацькі, настаўнікі атрымалі толькі пазітыўныя эмоцыіі і прыемныя ўражанні. Да новых сустрэч!

Як кажуць сярод людзей,
Без песні – няма надзей…
Ты любішь народ свой і край?
Песні яго спявай!