Главная О школе Одно окно ДОЛ Воспитательная работа Образовательный процесс Родителям Библиотека


Breadcrumbs


Время, погода, дата


 
Витебск °C
  20.11.2018 Wetter Ostsee


Свята “Восеньскі карагод-2018”

15 верасня а 10-й гадзіне на школьнай пляцоўцы будзе праходзіць свята “Восеньскі карагод”.

Запрашаем прыняць актыўны ўдзел у першым маштабным мерапрыемстве школы. Далучыцеся да народных традыцый беларусаў!

На свята запрашаюцца вучні 3-9 класаў, якія маюць права рэалізаваць сваю прадукцыю:

  • садавіна, гародніна, вырашчаная на дачных надзелах;
  • кандытарскія вырабы (печыва, бліны, напоі і г.д.), створаныя сваімі рукамі;
  • дары лесу (грыбы, ягады);
  • уласна створаныя сувеніры.

На “Восеньскім карагодзе” будуць праходзіць конкурсы:

  • на самую цікавую рэкламу сваёй прадукцыі;
  • на самы незвычайны плод (садавіна, гародніна);
  • на самае лепшае тэматычнае афармленне стала з прадукцыяй.

Звяртаем увагу на тое, што цана за тавары павінна быць разумнай!!!

Пажадана, каб загадзя была прадастаўлена настаўнікам беларускай мовы інфармацыя пра колькасны ўдзел у свяце вучняў пэўнага класа.

Чакаем усіх на народным свяце!

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры