Главная О школе Одно окно ДОЛ Воспитательная работа Образовательный процесс Родителям Библиотека


Breadcrumbs


Время, погода, дата


 
Витебск °C
  20.11.2018 Wetter Ostsee


Кірмаш “Восеньскі карагод”

Сумная карціна. Хмары без канца. Дожджык так і льецца. Лужыны паўсюдна. Звычайна так успрымае большасць людзей восень.

15 верасня, у суботу, надвор’е парадавала ўсіх вучняў і іх бацькоў, настаўнікаў і гасцей нашай школы. У гэты дзень адбыўся традыцыйны кірмаш “Восеньскі карагод”.

Тут была прадстаўлена розная садавіна і агародніна, вырашчаная на дачных участках умелымі рукамі бацькоў вучняў. Многія аформілі выставы ў выглядзе арыгінальных кампазіцый. Радаваліся ласуны, бо хатняя выпечка прадстаўлена ў розных яе праявах, на ўсякі густ.

Ліха дзеці-гандляры і іх мамы зазывалі жартамі-прымаўкамі прысутных да сваіх сталоў. Святочны настрой усім удзельнікам кірмашу забяспечвалі  скамарохі-зазывалы. Не пакінула  раўнадушнымі сцэнка з “Паўлінкі” на сучасны лад у выкананні вучняў 10-х класаў. Свята суправаджалася песнямі ў выкананні таленавітых вучняў, а таксама харэаграфічнымі выступленнямі калектываў “Непаседы” і “Забава”. Самым напружаным момантам мерапрыемства было ўзнагароджванне лепшых у розных намінацыях. Вучні 6 “З” сталі пераможцамі у перадачы нацыянальнага каларыту, у афармленні беларускай нацыянальнай кухні вызначыліся пачатковыя класы, стылістычна аформлены выставы 4 “З”, 7”Г”, 9 “І”, арыгінальнасць прысутнічала ў 5 “Г”, 5 “Ж”, 6 “Б”, 7 “А”, 7 “З”.

Дзякуючы такому святу разумееш, што, менавіта, восенню ёсць магчымасць парадаваць сябе і сваіх блізкіх яркімі восеньскімі фарбамі, падзяліцца добрым настроем, адчуць сябе дакранутым да беларускіх  народных традыцый і звычаяў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры 
Аксёнава Антаніна Антонаўна