КВАНТавая механіка творчасці

"Настаўніцкая газета" • 03 20, 2014 • Навіны рэгіёнаў • 
Лепшыя даследчыя і эксперыментальныя распрацоўкі навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Віцебшчыны прадставілі на ХVІ навукова-практычнай канферэнцыі “Квант”.

...

Ад мульцікаў і гульняў — да сацыяльна значных праектаў

Самая малодшая ўдзельніца канферэнцыі — дзевяцігадовая ўдзельніца гуртка “Інфармацыйныя тэхналогіі” ВАПДіМ Кацярына Калянкевіч — прадставіла ўвазе журы… мультфільм! Зразумела, што без дапамогі дарослых — настаўніка інфарматыкі вышэйшай катэгорыі сярэдняй школы № 46 Віцебска і педагога дадатковай адукацыі Андрэя Іспянькова, настаўніцы пачатковых класаў Таццяны Рыбаковай і, канечне ж, бацькоў — Аляксандра і Ганны Калянкевіч — праект застаўся б недасягальнай марай.
— Калі блізкія людзі вераць у твае сілы і падтрымліваюць — немагчымага няма, — лічыць Каця. — Дома мы абсталявалі сапраўдную міні-студыю. Першы мульцік — пра пластылінавых чалавечкаў — рабілі разам з малодшай сястрой Варварай. Мультфільм “Зімовыя забавы” створаны па матывах тэхналогіі Timelapse (гэта калі многа-многа фотаздымкаў — і потым з іх выходзіць відэа). Я расказваю пра тое, за што дзеці і дарослыя любяць зіму — пачынаючы з гульні ў снежкі і заканчваючы зімовай Алімпіядай і чэмпіянатам свету па хакеі.
3

З поспехам абаранілі свае праекты і выхаванцы Андрэя Іспянькова Уладзіслаў Баранаў і Аляксандр Саглаеў.
— Дзеці вывучаюць магчымасці ІТ-тэхналогій і экперыментуюць як на школьных факультатывах, так і на гуртку. Вынікамі можна толькі парадавацца, — адзначыў Андрэй Мікалаевіч. — Уладзіслаў Баранаў распрацаваў інтэрнэт-гульню “Шасціклашка” ў праграме Construct 2.З пункту погляду псіхалогіі, для навучэнцаў 6 класа гульня — прыярытэт: ім гэта цікава і яны з задавальненнем над гэтым працуюць. Да таго ж прыемна і аўтарытэт сярод равеснікаў павысіць, сказаўшы: “Я не гуляю, а праграмую”. На больш сур’ёзны ўзровень работа выходзіць крыху пазней. Так, трэці наш праект належыць Аляксандру Саглаеву (11 клас): ён прэзентуе інтэрнэт-рэсурс “Віцебск турыстычны”.

Таццяна БОНДАРАВА.
Фота аўтара

Читать полностью на сайте газеты "Настаўніцкая газета"